LitART
Мастацтва літарнага знака, без перабольшвання, можна азначыць як равесніка «Homo sapinsa» (чалавека разумнага), калі зыходзіць з пазіцыі развіцця пісьмовых альбо інфармацыйных сродкау. У пачатку бала кропка і рыса, сюды варта дадаць яшчэ і прастору, гэта субстанцыянальныя элементы выяўленчага і выразнага мастацтва, якія толькі ўмоўна падзяляюцца. Развіццё іх ішло з рознай хуткассцю альбо аб'ядноўвалася, як напрыклад, у ініцыяле. Падцверджаннем гэтага з'яўляецца і тое, што пачатак кніжак па гісторыі мастацтва і гісторыі пісьма — адзіны, сінкрэстычны. Альбо яшчэ прыклад, словы «пісаць, крэсліць, маляваць» па значэнню ёсць сінонімы. Шкада што гэта не заўсёды ўлічваецца. Ёсць прыклады, калі навогул традыцыйна пісьмовыя знакі з'яўляюцца галоўным відам мастацтва, як напрыклад, у Кітаі, ісламскіх краінах.
Засяродзімся і ўявім сабе прастору, якая нас аточвае, і хутка пераканаемся, што вакол мноства розных літарных форм: графічных і аб'ёмных пісаных, маляваных, дакладна будаваных, у алфавітах, манаграмах, лагатыпах, тэкстах, да твораў жывапісу, дзе літары з'яўляюцца сродкам увасаблення пэўнай ідэі. Усё гэта ўказвае на велізарную ролю літары ў нашым мастакам і знакава-інфармацыйным жыцці. Тут трапна адзначыць, што мы маем традыцыйную мову: вербальную (вусную), графічную і жэставую. Атрымліваецца, як гаворым — так пішам, і наадварот.
На тэрыторыі, якую сёння займае наша Дзяржава, пачатак карыстання пэўнымі інфармацыйнымі знакамі сягае ў далёкую даўніну. Маецца меркаванне, што яшчэ тыя плямёны, якія жылі тут да прыходу балтаў і славян, нанасілі «чэрты і рэзы» на дрэве і гліне, што з'яўляецца прататыпам рунаў. Але недаўгавечны матэрыал не захаваў гэтага. Толькі графіці на костках нагадваюць нам пра гэта. З прыняццем хрысціянства крывічы, драгавічы, радзімічы і іншыя пачалі карыстацца кірыліцай, але нягледзячы на тое, што алфавіт быў кананізаваны (пісьмо па ўставу), у тэкстах кніг, граматах назіраецца пэўная адметнасць у напісанні некаторых літар, у фактуры тэкста. Асаблівай з'явай у гісторыі развіцця кніжнага мастацтва выдзяляецца ў пачатку XVI стагоддзя графіка литар Францыска Скарыны і грамадзянскіх літар у тэксце Устава Вялікага княства Літоўскага. Захавалася нямала імёнаў перапісчыкаў, пісароў, працу якіх уславіў у сваёй творчасці Максім Багдановіч. Пра вышэйшы узровень каліграфіі ў мінулым сведчыць і эксклюзіўная выстава с тых прадментаў пісьма, якія захоўваюцца ў музеі. Маецца магчамасць убачыць тое, як адносіліся да навучэння прыгожа пісаць, да графікі ў справаводстве, да афармення грамат, прывілей , як шанавалі значэнне слова.
Лагатып «Літарт» упершыню з'явіўся ў 1994 годзе, калі ладзілася першая выстава мастацтва літары, і кросным бацькам гэтага імя з'яўляецца пісьменнік Алесь Разанаў.
Выстава «Літарт V», калі ўзбочыць «выпадковасць», з'яўляецца пэўна заканамернасцю, што адчыняецца менавіта ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, і для ўдзельнікаў гэта вялікі гонар творча адзначыць малы юбілей. Асаблівасццю V выставы з'яўляецца тое, што колькасць яе ўдзельнікаў немалая, прыкладна 20 чалавек, якія прама і ўскосна займаюцца шрыфтамі, каліграфіяй яльбо выкарыстоўваюць як сродак. Некаторыя з іх удзельнічалі ў розных выставах выставах і працы каторых маюцца ў музеях, друкаваліся ў часопісах «Мастацтва», газетах (гэта Г. Мацур, Р. Найдзін, Ю. Тарэяў, С. Цімохаў, С. Войчанка і У. Цесляр, У. Цярэнцьяў, У. Лукашык, У. Васюк, П. Семчанка і інш.). Мастакі закранаюць шырокі дыапазон тэм, жанры, выкарыстоўваюць розныя сродкі, вядуць эксперыментальныя пошукі, вызначаюць сучасныя тэндэнцыі. Да такіх незвычайных выстаў нападставе вопыту можна сцвярджаць: «Заўсёды быў інтарэс і не толькі для тых, каго цікавіць літарнае мастацтва, а навогул графічная культура. І тое, што агульная колькасць выстаў такога кшталту набліжаецца да 15, з'яўляецца падцверджаннем таго, што гэта вельмі рэдкі від мастацтва і ў Беларусі з'явіўся і прызвычаіўся». Калі ласка, ідзіце, глядзіце, захапляйцесь, крытыкуйце, але не будзьце абыякавымі.
Министерство культуры Республики Беларусь, 5-ую республиканскую выставку шрифтового искусства ЛИТАРТ Выставка откроется 17 мая в 17.00. |
|
|
© 2005 — 2009 pARTal.by
Перепечатка разрешена при условии публикации активной ссылки на портал. По всем вопросам и предложениям обращайтесь на art@partal.by © Антон Баранов и Astronim* |