Аднак!У маі-чэрвені пройдзе Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы i прамоцыi Adnak!
Рэклама як частка сучаснай масавай культуры з’яўляецца сёння важным элементам у станаўленні нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў. Колькасць людзей, якія хочуць успрымаць самую розную інфармацыю, у тым ліку і праз рэкламу, на беларускай мове дынамічна расце. У сваю чаргу, рэкламісты і маркетолагі — гэта найбольш актыўная і перадавая частка сучаснага грамадства, людзі, якія стала імкнуцца да новага. Усе сучасныя тэндэнцыі знаходзяць адлюстраванне перш за ўсё ў рэкламе. Таму беларускамоўнай рэкламы ў эфіры, на старонках друкаваных выданняў, на вуліцах беларускіх гарадоў павінна быць нашмат болей — гэта сацыяльны імператыў. Аднак гаворка ідзе не толькі пра мову. Сапраўдная рэклама, як і любая мастацкая праява, павінна быць зроблена з улікам ментальных асаблівасцяў Беларусі, яе жыхароў, толькі ў такім выпадку яна зможа стаць па-сапраўднаму адметнай. Адзначым, што да мая 2010 года амаль ніхто ўсур’ёз не займаўся сістэматызацыяй і аналізам беларускамоўнай рэкламы, нягледзячы на тое, што ў апошні час павялічваецца цікавасць рэкламістаў да ўжывання ў сваіх работах беларускай мовы. Фестываль Adnak! будзе садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошуку новых формаў камунікацыі, выяўленню важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях. Галоўная мэта фестывалю ‑ вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць працаў і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план. Сярод iншых: — Сабраць усе рэкламныя работы на беларускай мове, зробленыя за апошнія тры гады. Падвысіць узровень абазнанасці і інтарэсу, што да гэтага сегменту рэкламнай дзейнасці. Вызначыць найбольш цікавыя працы і адзначыць іх аўтараў узнагародамі. — Прыцягнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку і грамадскасці Беларусі да рэкламы, выкананай па-беларуску. — Прыцягнуць шырокае кола спецыялістаў галіны — крэатараў, капірайтэраў, дызайнераў, рэжысёраў, сцэнарыстаў і інш. — да стварэння беларускамоўнай рэкламы. — Павялічыць колькасць і палепшыць якасць беларускамоўнай рэкламы. — Садзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе, пошуку новых формаў камунікацыі, выяўленню важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях. Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні. Узроставых і тэрытарыяльных абмежаванняў няма. Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца таксама яшчэ не рэалізаваныя праекты, зацверджаныя замоўцам. Прадугледжаны спецыяльны конкурс для праектаў, якія не прайшлі ўзгадненне ў замоўцы. Работы прымаюцца Аргкамітэтам фестывалю па адрасе adnak@marketing.by з 14 мая па 23 чэрвеня 2010 года. Удзел у фестывалі бясплатны. У межах фестывалю прадугледжаныя наступныя намінацыі:
А таксама конкурсы:
Дадатковая інфармацыя пра фестываль даступная з 13 мая на сайце фестывалю Adnak.by, на інтэрнэт-рэсурсах Budzma.org i Marketing.by, а таксама на партнёрскіх сайтах. Тэл.: +375 29 755-1434, +375 29 177-0121, +375 25 978-9787 |
|
|
© 2005 — 2009 pARTal.by
Перепечатка разрешена при условии публикации активной ссылки на портал. По всем вопросам и предложениям обращайтесь на art@partal.by © Антон Баранов и Astronim* |